АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

ЗША стварылі новую высокадакладную «ніндзя-ракету»

 Па дадзеных газеты Wall Street Journal, ЦРУ і Пентагон як мінімум двойчы ўжывалі новую ракету, але захоўвалі яе існаванне ў таямніцы. Гаворка ідзе аб мадыфікацыі ракеты Hellfire, якая не выбухае, а раскідвае лёзы.


Новая ракета атрымала назву R9X, гэта мадыфікаваная ракета Hellfire. У навінкі інэртная боегалоўка, якая не выбухае, а выкідвае металічны снарад вагой каля 100 фунтаў (45 кг). Такім чынам, з дапамогай R9X можна забіць цэль, не зрабіўшы пры гэтым шкоды людзям і маёмасці навокал, тлумачыць WSJ.

Існуе таксама іншая варыяцыя R9X, у якой ракета нясе колца з шасці доўгіх лёзаў і выстрэльвае імі за долі секунды да сутыкнення. Некаторыя суразмоўцы WSJ называлі R9X «лятаючай Ginsu», у гонар маркі нажоў, ці ж «ніндзя-бомбай».

Паводле звестак WSJ, адной з падстаў для распрацоўкі дадзенай ракеты стала тое, што тэрарысты прыстасаваліся да авіяўдараў ВПС ЗША і сталі хавацца сярод мірнага насельніцтва. Стварэнне ракеты пачалося яшчэ ў 2011-м, у часы прэзідэнцтва Барака Абамы, які сцвярджаў неабходнасць пазбягаць ахвяр сярод мірных грамадзян у выніку авіяўдараў у Афганістане, Пакістане, Іраку, Сірыі, Самалі і іншых краінах.
Новую ракету выкарыстоўваюць рэдка, яе ўжываюць толькі ў «асаблівых абставінах», адзначае выданне. У прыватнасці, калі ўжыванне іншай зброі паставіць пад пагрозу жыцця мірных грамадзян. Для параўнання, звычайныя Hellfire выкарыстоўваюць супраць груп супернікаў.

nn.by
09:36 10/05/2019


Загрузка...
Загрузка...