АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

СМІ пра Бабіча: Яго не спішуць ва ўтыль. Магчыма, ён так ці інакш зможа ўплываць на адносіны з Беларуссю

28 мая былы пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч адсвяткуе юбілей. Яму споўніцца 50 гадоў. 

Крыніцы RTVI сцвярджаюць, што новая пасада Бабіча будзе аб'яўлена менавіта да гэтай даты — як узнагарода за няпростую місію, якую ён выконваў у Мінску па даручэнні Крамля.
«Перакананы, што яго не спішуць ва ўтыль, а пасада не будзе выглядаць як фармальная сінекура, — сказаў RTVI суразмоўца ў адміністрацыі прэзідэнта Расіі. — Магчыма, гэта будзе пазіцыя, на якой ён так ці інакш зможа ўплываць на адносіны з Беларуссю, каб нашы партнёры ў Саюзнай дзяржаве не думалі, што яны могуць камусьці дыктаваць свае правілы».

Сам Міхаіл Бабіч у гутарцы з карэспандэнтам RTVI не стаў абмяркоўваць сферу, у якой ён гатовы быў бы працягнуць сваю дзейнасць. Ён сказаў: «Я — чалавек прэзідэнта. Усё залежыць ад яго рашэння, і па іншаму быць не можа».


07:02 10/05/2019


Загрузка...
Загрузка...