АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

МЗС Беларусі апавясціў амбасаду РФ, што КДБ затрымаў трох грамадзян Расіі

Міністэрства замежных спраў Беларусі афіцыйна паведаміла ў расійскую амбасаду ў Мінску, што КДБ затрымаў трох грамадзян Расіі. Іх падазраюць у дачы хабару, перадае TUT.by са словаў прэс-сакратара амбасады Аляксея Маскалёва.



Расійскія дыпламаты, па яго словах, накіравалі запыт пра доступ консулаў да затрыманых суайчыннікаў.

Раней КДБ паведамляў, што разам з гендырэктарам РУП "Белтэлекам" Сяргеем Сівадзедавым быў затрыманы грамадзянін Расіі К., які даваў хабар у 15 тысяч еўра. Ці звязаныя гэтыя затрыманні са справай Сівадзедава, не паведамляецца.

17:03 07/05/2019


Загрузка...
Загрузка...