АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Столтэнберг перасцярог саюзнікаў па NATO ад увядзення санкцыяў адзін супраць аднаго

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг выказаў занепакоенасць планамі Турцыі па размяшчэнні расейскіх сістэмаў супрацьракетнай абароны С-400. Заявы прагучала на прэс-канферэнцыі ў Анкары пасля сустрэчы з міністрам вонкавых справаў Турцыі Меўлютам Чавушоглу, паведамляе Reuters.

Столтэнберг растлумачыў, што NATO хацела б пазбегнуць сітуацыяў, калі саюзнікі па альянсу пачынаюць уводзіць санкцыі супраць адзін аднаго, піша rbc.

«Турцыя з’яўляецца важным саюзнікам NATO, і альянс высока яе цэніць. Саюзнікі па NATO падтрымліваюць Турцыю, паколькі яна сутыкаецца з сурʼёзнымі праблемамі ў галіне бяспекі», – заявіў Столтэнберг падчас прэс-канферэнцыі.

Генеральны сакратар альянсу, удакладніў, што NATO дапамагае абараніць Турцыю з дапамогай сістэм СПА і СРА і ўзмоцненага патрулявання самалётамі далёкага радыёлакацыйнага выяўлення.

«За мінулыя гады NATO інвеставала больш за 5 мільярдаў долараў у вайсковыя абʼекты ў Турцыі», – нагадаў Столтэнберг

12:14 07/05/2019


Загрузка...
Загрузка...