АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Палестына і Ізраіль дамовіліся пра спыненне агню пасля масіраваных абстрэлаў у раёне сектара Газа

Палестына і Ізраіль дамовіліся аб спыненні агню пасля «масіраваных нападаў» у раёне сектара Газа, паведамляе РБК са спасылкай на AFP і Reuters.


Прадстаўнікі ісламісцкага руху ХАМАС і тэрарыстычнай арганізацыі «Палестынскі ісламісцкі джыхад» паведамілі, што бакі пагадзіліся спыніць ваенныя дзеянні з 04:30 6 мая.

Дамоўленасць была дасягнутая пры пасярэдніцтве Егіпта.

4 мая Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) паведаміла, што баевікі ХАМАС і «Палестынскага ісламскага джыхаду» выпусцілі па ізраільскай тэрыторыі больш за 200 ракет. У сваю чаргу ЦАХАЛ нанёс адказ ўдары па іх пазіцыях.

Па звестках на 6 мая баевікі выпусцілі 690 ракет. У ЦАХАЛ дадалі, што ў выніку загінулі 4 мірныя жыхары Ізраіля. Крыніцы тэлеканала Al Jazeera паведамілі пра 7 загінулых.


09:39 06/05/2019


Загрузка...
Загрузка...