АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Манаеў: Змена прэзідэнта не прывядзе да пераменаў - за гэта трэба змагацца

Цяперашняя сістэма ўжо не проста трымаецца на аўтарытэце кіраўніка, але і шмат у чым прайгравае сама сябе. І больш верагодная "новая цвёрдая рука", падтрыманая Масквой. Незайздросную будучыню пасля шматгадовага кіравання Лукашэнкі спрагназаваў для Беларусі сацыёлаг Алег Манаеў.

Манаеў: Змена прэзідэнта не прывядзе да пераменаў - за гэта трэба змагацца
Да таго часу, як НІСЭПД быў вымушаны згарнуць сваю дзейнасць у Беларусі, яго дырэктар Алег Манаеў быў увасабленнем беларускай незалежнай сацыялогіі. Цяпер прафесар Манаеў працуе ў амерыканскім універсітэце і на адлегласці яго бачанне Беларусі стала, напэўна, нават больш выцвярэжвае.

Ад інтэрв'юера Рыгора Астапеня: У гэтым інтэрв'ю мы пагаварылі з прафесарам пра тое, чаму беларускія праекты ідэнтычнасці не спрацавалі, у чым галоўная праблема беларускага грамадства, якога прэзідэнта хочуць беларусы і што будзе далей з нашай краінай. Пасля гэтай размовы, мне здаецца, я стаў трохі больш песімістычных.
Працяг тут.
11:04 02/05/2019


Загрузка...
Загрузка...