АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

«Рэферэндум месца знойдзецца». Чатыры сцэнара «палітычнай вакханаліі»

Лёс рэферэндуму залежыць ад развіцця адносін на беларуска-расійскім фронце.

«Рэферэндум месца знойдзецца». Чатыры сцэнара «палітычнай вакханаліі»
Лукашэнка акрэсліў схему маючай адбыцца «палітычнай вакханаліі» падчас паслання народу і парламенту: у лістападзе 2019 году - парламенцкая, у 2020 годзе - прэзідэнцкая кампанія. Пра магчымы рэфэрэндум беларускі кіраўнік не сказаў ні слова: альбо ён адсутнічае ў планах, альбо да пары да часу схаваны ад вачэй народных.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына прапануе Лукашэнку правесці выбары ў Палату прадстаўнікоў у нядзелю 17 лістапада 2019 года, альбо, як запасны варыянт, - 3 лістапада.

«Усе размовы пра рэферэндум - гэта фейк», - заявіла Лідзія Ярмошына, каментуючы верагоднасць сумяшчэння рэферэндуму з парламенцкай кампаніяй.

Доктар юрыдычных навук, прафесар Міхаіл Пастухоў так не лічыць. У інтэрв'ю Беларускай праўдзе былы суддзя Канстытуцыйнага суда намаляваў чатыры сцэнара «палітычнай вакханаліі», тры з якіх ўключаюць у сябе рэферэндум.
Больш падрабязней чытайце далей.
14:53 26/04/2019


Загрузка...
Загрузка...