АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Арцыбіскуп Кандрусевіч пра знос крыжоў у Курапатах: Я не мог маўчаць

16 красавіка Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з журналістамі на традыцыйнай прэс-канферэнцыі напярэдадні Вялікадня. Была закранутая і тэма Курапатаў, паведамляе catholic.by



Арцыбіскуп Кандрусевіч пра знос крыжоў у Курапатах: Я не мог маўчаць
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што нядаўні знос крыжоў у Курапатах скалынуў шырокую грамадскасць і выклікаў боль і непаразуменне ў беларускіх хрысціянаў розных канфесій. Каментуючы гэтае святатацтва, іерарх, у прыватнасці, адзначыў:

«Вялікі пост. У цэнтры ўвагі мы ў Касцёле, і ў Праваслаўнай Царкве, ва ўсіх хрысціянаў мы ставім Крыж. Мы пакланяемся Крыжу <…> І ў гэты самы час зносяцца Крыжы… З дазволам, без дазволу пастаўленыя — гэта ўжо другасная справа. Я за тое, каб усё было паводле закона, аднак калі іх ставілі, асабліва ніхто не пярэчыў. Крыж — гэта сімвал хрысціянства, <…> гэта — святыя рэчы для людзей. (…) Таму я не мог маўчаць, бо гэта — знявага Крыжа».

У адказ на правакацыйны і зняважлівыя каментары, пакінутыя некаторымі карыстальнікамі ў адрас арцыбіскупа Кандрусевіча з нагоды яго зваротаў адносна знішчэння Крыжоў у Курапатах, іерарх з годнасцю адказаў:

«Я нарадзіўся ў Беларусі. Я — грамадзянін Беларусі. Я не выбіраю сваёй Бацькаўшчыны, але служу сваёй Бацькаўшчыне, якой з’яўляецца Беларусь».

Усім нядобразычліўцам арцыбіскуп Кандрусевіч параіў не траціць марна сваёй энергіі на зласлівыя допісы

15:32 16/04/2019


Загрузка...
Загрузка...