АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

У МЗС і Дзяржкамваенпраме абверглі гібель беларускіх спецыялістаў у Сірыі

Інфармацыю пра гібель беларускіх спецыялістаў у Сірыі абверглі як у МЗС, так і ў Дзяржкамваенпраме, паведамляеTut.by.



Паводле выдання Debka, 13 красавіка Ізраіль нанёс ўдары па Сірыйскім цэнтры навуковых даследаванняў і распрацовак у горадзе Мас'яф. У выніку загінулі і атрымалі раненні іранскія і сірыйскія спецыялісты, а таксама ваенныя эксперты з Беларусі і КНДР.
 «Катэгарычна абвяргаем гэтую інфармацыю», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Прадпрыемства «Белзнешпрамсэрвіс» уваходзіць у структуру Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі (Дзяржкамваенпрама).
 «Пачнем з таго, што «Белзнешпрамсэрвіс» — спецэкспарцёр ваеннай тэхнікі і ракетнымі тэхналогіямі не займаецца. Таксама смею вас запэўніць, што прадстаўнікоў «Белзнешпрамсэрвісу» ў Сірыі няма», — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамваенпрама Уладзімір Лаўранюк.

І ў МЗС, і ў Дзяржкамваенпраме назвалі публікацыю ізраільскага партала фальсіфікацыяй.


17:14 15/04/2019


Загрузка...
Загрузка...