АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Віктар Лукашэнка выконвае абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК

Віктар Лукашэнка выконвае абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. 15 красавіка за яго кандыдатуру аднагалосна прагаласавалі члены выканкама НАК. 

Андрэй Асташэвіч, які займаў раней гэтую пасаду, склаў свае паўнамоцтвы.

Старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі будзе сумяшчаць абавязкі ў НАК з працай на пасадзе памочніка кіраўніка дзяржавы па нацыянальнай бяспецы. Першага віцэ-прэзідэнта НАК абяруць ужо пасля Еўрагульняў на Алімпійскім сходзе.

Вядома, што за Віктарам Лукашэнкам замацаваныя пытанні міжнароднага супрацоўніцтва і падрыхтоўка да буйных спартыўных мерапрыемстваў у Беларусі, найперш да Еўрапейскіх гульняў.

Дырэктар “Раўбічаў” Андрэй Асташэвіч стаў першым віцэ-прэзідэнтам НАК у 2017 годзе. У пачатку красавіка сёлета з'явілася неафіцыйная інфармацыя пра тое, што да Асташэвіча з'явіліся пытанні ў праваахоўных органаў. Ён перастаў гуляць у хакей у адной тройцы з Лукашэнкам, знаходзіўся на бальнічным, перадае euroradio.fm/

13:20 15/04/2019


Загрузка...
Загрузка...