АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Аляксандр Ярашук: Пераслед набыў адкрыты характар

Старшыня Беларускага кангрэса незалежных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук распавёў, чаму з незалежнага прафсаюза гарнякоў выйшлі 1000 чалавек, і якія наступствы будуць пасля гэтага для ўлады. 


- Наіўна было б казаць, што гэтая сітуацыя стала для нас нечаканасцю, што яна ўзнікла раптам. Мы ж ведаем, наколькі несумяшчальная прырода беларускіх незалежных прафсаюзаў і таталітарнай улады. Дзіўна было іншае, што да гэтай пары па-сапраўднаму незалежныя прафсаюзы не прэсавалі, хаця ўсе без выключэння нашы суполкі за ўвесь час існавання знаходзіліся ў экстрэмальных умовах. І раней быў пераслед і былі рэкамендацыі для сяброў незалежных прафсаюзаў пакінуць арганізацыю, але зараз гэта ўжо набыло адкрыты характар. Нават не саромеюцца адкрыта прэсаваць.

- Гэта, магчыма, ініцыятыва кіраўнікоў асобных прадпрыемстваў? 

- Кіраўнікі прадпрыемстваў таксама часам пераходзяць мяжу і робяць тое, што не павінны былі ніколі рабіць. Знішчыць незалежны прафсаюз яны, безумоўна, не могуць, але хочуць зрабіць яго менш уплывовым.

- Ці будуць міжнародныя прафсаюзы пастаўлены ў вядомасць пра тое, што адбываецца зараз?

- Міжнародная арганізацыя працы ўжо ведае пра гэтую сітуацыю. “Беларуськалій” – стратэгічнае прадпрыемства, якое мае міжнародныя рынкі збыту, і тут з боку міжнароднай супольнасці могуць быць крокі ў адказ для тых, хто ўдзельнічаў у гэтай авантуры. І няхай затым ніхто не скардзіцца. У нас ёсць чым адказаць на гэты выклік. 

16:11 13/04/2019


Загрузка...
Загрузка...