АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Крэмль пасля заяваў Лукашэнкі нагадаў пра сваю дапамогу Мінску

У Крамлі лічаць, што для абмеркавання ўзаемаадносін паміж Расіяй і Беларуссю патрэбна іншая танальнасць, «якая лепш адпавядае саюзным адносінам».


Так прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў нядаўняе выказванне прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што «нахабная» Расія «выкручвае рукі» Мінску, перадае РБК.

Аднак, па словах Пяскова, у Маскве «з разуменнем ставяцца да эмацыйных рэплік у рамках асаблівых адносін дзвюх краін».

Крэмль таксама «не можа пагадзіцца» з Аляксандрам Лукашэнкам у тым, што Расія ўводзіць санкцыі супраць Беларусі. «Ніякія санкцыі Расія не ўводзіць», - падкрэсліў Пяскоў.

Паводле яго слоў, у Масквы і Мінска ёсць тэмы, па якіх краіны не могуць дасягнуць «разумення», гэта тэмы эканамічныя, і тэма камерцыйных пагадненняў.

13:55 11/04/2019


Загрузка...
Загрузка...