АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Вольгу Мікалайчык аштрафавалі за пост у фэйсбуку пра малебен у Курапатах

Суд Першамайскага раёна Мінска 8 красавіка вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Вольгі Мікалайчык «за заклік на несанкцыянаванае мерапрыемства ў сацыяльных сетках».




За пост у фэйсбуку “мне жорсткае затрыманне 5 красавіка вечарам, пасля малітвы на Курапатах, 3-е сутак турмы (абвесціла галадоўку) і больш за 420 баксаў штраф ад дробных цемрашалаў» - напісала актывістка ў сацыяльных сетках.

Вольгу Мікалайчык затрымалі 5 красавіка каля 20-й гадзіны. Яна пасля вечаровай малітвы засталася ў Курапатах, каб пасадзіць кветкі. Па дарозе дадому на выхадзе з падземнага пераходу яе закінулі ў мікрааўтобус, забралі тэлефон.

«Міліцыянты паводзілі сябе агрэсіўна, здзекаваліся, пагражалі пасадзіць на ланцуг. Павезлі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушэнняў на Акрэсціна. Я адразу ж абвясціла, што буду трымаць галадоўку. У камеры першую ноч не магла спаць, мяне спрабавалі разьмясціць на верхняй шконцы. Потым ужо перавялі на ніжнюю шконку. Пратакол я не падпісала», — распавяла Свабодзе пасля вызвалення Вольга Мікалайчык.

У панядзелак, 8 красавіка, яе прывезлі ў Першамайскі суд Менску. Справу разглядаў судзьдзя Юры Гарбатоўскі. Асудзілі яе за «заклік на несанкцыянаванае мерапрыемства ў сацыяльных сетках». Вольга настойвала, што гэта быў ня заклік на мерапрыемства, а інфармаванне пра малебен за Курапаты.

Пастанова — 35 базавых велічыняў (892,5 рубля).

10:28 09/04/2019


Загрузка...
Загрузка...