АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Паўла Севярынца асудзілі на 15 сутак

Сёння, 8 красавіка, у судзе Мінскага раёна судзілі абаронцаў Курапатаў. Паўла Севярынца асудзілі на 15 сутак з моманту затрымання — з улікам адбытых да суда трох сутак.

8 красавіка адбыўся адміністратыўны працэс над абаронцам Курапатаў, сустаршынёй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынцам, піша Новы час.

 

Паўла Севярынца судзілі паводле 2 пратаколаў.  Кіраўніка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі абвінавацілі ў тым, што 5 красавіка ён ладзіў перашкоды тым, хто ставіў у Курапатах плот, крычаў, хапаў рабочых за рукі, не рэагаваў на заўвагі.

 

 

Другі пратакол склалі за тое, што не падпарадкаваўся законным патрабаванням міліцыянта, намесніка начальніка Мінскага РУУС Сяргея Удодава «праследаваць у службовы аўтамабіль».

 

Суддзя Павел Жэчко палічыў віну Паўла Севярынца даказанай па двух артыкулах — «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы». Паводле двух пратаколаў Севярынца асудзілі на 5 і 10 сутак зняволення. Усяго — на 15 сутак з моманту затрымання.

16:37 08/04/2019


Загрузка...
Загрузка...