АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Марзалюк назваў знос крыжоў у Курапатах упарадкаваннем перад Вялікаднем

Добраўпарадкаваннем назваў знос крыжоў у Курапатах дэпутат Палаты прадстаўнікоў гісторык Ігар Марзалюк. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу RTVI.


Нагадаем, што сітуацыя ў Курапатах абвастрылася з 4 красавіка, калі ўлады знеслі 70 крыжоў, усталяваных па перыметры ўрочышча. За месяц да таго пра месца масавых расстрэлаў у Курапатах выказаўся Аляксандр Лукашэнка: яму не падабалася, што вакол Курапатаў стаяць крыжы, перадае euroradio.fm

У сваім каментары Марзалюк падтрымаў дзеянні ўладаў і назваў нахабнай беспардонай хлуснёй паведамленні, быццам хтосьці зносіў крыжы, усталяваныя на месцы расстрэлаў. 

"Гэта не месца палітычных рэпрэсій, бо расстрэлы адбываліся ў глыбіні ляснога масіву. І тая тэрыторыя, пра якую мы кажам, ніякага дачынення да месцаў расстрэлаў не мае. Гэта ахоўная тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці", — адзначыў ён. Усталяванне крыжоў па перыметры Курапатаў ён назваў хамскім і хуліганскім. 

Дэпутат лічыць, што гэтыя крыжы — "банальная палітычная правакацыя". Ён выказаў здзіўленне, што яны прастаялі цэлы год — маўляў, іх мусілі знесці значна раней. 

Знос крыжоў бульдозерамі ён назваў упарадкаваннем напярэдадні Вялікадня: "У нас перад Вялікаднем прынята наводзіць парадак на месцах смутку, на месцах, дзе сапраўды загінулі людзі. Таму і плот, і добраўладкаванне на гэтым месцы будзе".

10:07 08/04/2019


Загрузка...
Загрузка...