АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Курапатах памаліліся за вяртанне крыжоў

У Курапатах каля 150 чалавек памаліліся за вяртанне крыжоў на месца пахавання ахвяраў сталінізму. Як перадае Радыё Свабода, малебен вёў святар некананічнай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій.



Прамоўцы згадвалі, што новы наступ на Курапаты з боку дзяржавы пачаўся пасьля таго, як дзяржава паставіла там афіцыйны помнік. Яны чарговым разам выказалі абурэнне нядаўнім зносам крыжоў у Курапатах, а таксама заявілі, што народ працягне ставіць крыжы ў мемарыяле. На новыя крыжы праводзілі збор грошай.

Сход завяршыўся спевам хрысціянскага гімну “Магутны Божа”. Вернікаў усіх канфэсіяў заклікалі прыходзіць у Курапаты і маліцца штодзень а 19-й гадзіне.

Затрыманняў падчас малітвы не было, але побач дзяжурылі “людзі ў цывільным”.

18:40 07/04/2019


Загрузка...
Загрузка...