АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Ярмошына: Адмова Лукашэнкі балатавацца ў прэзідэнты стане для мяне шокам

Калі ў будучым Аляксандр Лукашэнка раптам заявіць, што не плануе больш вылучаць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах, то гэта стане для яе шокам. Але толькі як для шараговага выбаршчыка, бо на той час яна ўжо не будзе старшынёй Цэнтрвыбаркама. Пра гэта Лідзія Ярмошына заявіла ў інтэрв’ю Еўрарадыё.



Лідзія Ярмошына: “Ведаеце, у 2025 годзе (падчас чарговых прэзідэнцкіх выбараў. — Еўрарадыё), я не буду працаваць старшынёй Цэнтрвыбаркама, я перакананая ў гэтым. Таму гэтая сітуацыя не паставіць мяне ў нейкае складанае службовае становішча. А вось як для чалавека, выбаршчыка для мяне гэта стане шокам. Бо гэта крутыя змены нашага палітычнага жыцця. Таму, для мяне як для выбарчы гэта (адмова Лукашэнкі баластавацца на выбарах) будзе вельмі важна, а як для старшыні ЦВК для мяне, я думаю, гэта ўжо не будзе мець значэння”.

Па словах Ярмошынай, такім жа шокам стала для яе і першая заява Нурсултана Назарбаева, пра тое, што ён пакідае пасаду прэзідэнта Казахтана. Але, кажа Лідзія Ярмошына, яна супакоілася пасля таго, як стала зразумела, што зыход той не канчатковы.

08:00 03/04/2019


Загрузка...
Загрузка...