АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Някляеў: Вінавачу сябе ўва ўсім

Адзін з самых моцных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў сёння не верыць у апазіцыю. Ён упэўнены, што Беларусь можна параўнаць з хворым чалавекам у палаце рэанімацыі, дзе няма ні медыкаў, ні лекаў, ні тэхнікі.

Някляеў: Вінавачу сябе ўва ўсім
Уладзіміра Някляева сёння не пабачыш на агульных круглых сталах і сустрэчах, якія ладзіць апазіцыя. Разам з іншымі экс-кандыдатамі на пасаду прэзідэнта Андрэем Саннікавым і Міколам Статкевічам ён заклікаў зрабіць будучую прэзідэнцкую кампанію пратэставай. Маўляў, не варта чакаць ад іншых ні кансалідацыі, ні рашучых дзеянняў, перадае belsat.eu

«За дваццаць пяць гадоў існавання апазіцыі беларускай з ёй адпрацавалі належным чынам спецслужбы. Напярэдадні выбараў 2015 года мае нервы не вытрымалі, і я накінуўся на сваіх. Чаму на сваіх? На таго ж Дзмітрыева – ён не горшы і не лепшы за ўсіх, але ён проста бліжэйшы быў. Я не стрываў, хоць гэта і не мой спосаб жыцця – некага вінаваціць. Я найперш вінавачу самога сябе ва ўсім. Тады проста ўжо не вытрымалі нервы», – канстатуе Някляеў у эфіры праграмы «Размова Калінкінай».

Дзейнасць Някляева, Статкевіча і Саннікава сёння фактычна адбываецца не дзеля, а насуперак. Нават кандыдатам абралі Міколу Статкевіча, які быў пад судом, а значыць, паводле беларускіх законаў не можа ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы. Някляеў кажа, што гэта – частка плану. Яшчэ раз нагадаць, што не выконваюцца абяцанні не толькі выпусціць, але і рэабілітаваць палітзняволеных.

У поўным выданні «Размовы Калінкінай» з былым кандыдатам на пасаду прэзідэнта Уладзімірам Някляевым:

Чаму апазіцыя дагэтуль не можа аб’яднацца?
Хто перашкаджае абраць адзінага лідара?
Ці сапраўды беларуская апазіцыя хоча пераменаў не больш за ўлады?


12:42 20/03/2019


Загрузка...
Загрузка...