АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Сізіфава праца. Апазіцыя рыхтуе альтэрнатыўны варыянт Канстытуцыі

Пра гэта "Беларускаму партызану" распавёў кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.

Сізіфава праца. Апазіцыя рыхтуе альтэрнатыўны варыянт Канстытуцыі
- Ігар, цяпер апазіцыя не можа дамовіцца з нагоды таго, як і дзе святкаваць Дзень Волі. Што будзе з прэзідэнцкімі выбарамі? Як вам здаецца, ці здолеюць знайсці паразуменне з нагоды так званага адзінага кандыдата?

- Калі б мы мелі сапраўдныя выбары, можна было б казаць і пра рэальнае аб'яднанне, і пра рэальную працу. Але, на жаль, рэчаіснасць такая, што выбараў няма, і магчымасці для ўдзелу ў іх вельмі моцна абмежаваныя.

Ясна, што кожная палітычная партыя ці кааліцыя пераследуюць выключна свае ўласныя мэты. Таму складана дапусціць, што да маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах апазыцыя здолее неяк дамовіцца.

- А як жа тады адзіны кандыдат ад правацэнтрысцкай кааліцыі? Гэта ж таксама ў пэўным сэнсе, перш за ўсё, дамоўленасць ...

- Так, але гэта пытанне да правацэнтрысцкай кааліцыі - будуць яны рабіць праймерыз ці ўсё ж такі адмовяцца ад гэтай ідэі. Тут я не магу нічога сказаць. Але калі атрымаецца вылучыць адзінага - ну, значыцца, яны нечага дасягнулі ...
Працяг матэрыялу "Беларускага артызана" чытайце далей. 
14:59 05/03/2019


Загрузка...
Загрузка...