АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Жырыноўскі: Лукашэнка не хоча аб'ядноўвацца, а дарма — мог бы быць Багданам Хмяльніцкім

Расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі паскардзіўся ў інтэрв'ю «Аргументам и фактам», што Лукашэнка не хоча аб'ядноўвацца з Расіяй.


— Актыўна абмяркоўваюць і варыянт аб'яднання Расіі з Беларуссю. Гэта рэальна?

— Лукашэнка не хоча аб'ядноўвацца. І дарма, я лічу. Гэта быў бы самы лепшы, самы надзейны варыянт. Ён бы ўвайшоў у гісторыю як беларускі Багдан Хмяльніцкі. Што яму перашкаджае? Магчыма, не хоча страціць сваю выгаду. Калі Еўрасаюз беларусам прапануе: аддзяляйцеся ад Расіі канчаткова, усё вам дамо, як Украіне, прымем у НАТА, у Еўрасаюз… Бо краіны, якія ўступілі ў ЕС, на працягу 10 гадоў атрымліваюць па 2-3 мільярды еўра ў выглядзе дапамогі для адаптацыі.


18:24 07/02/2019


Загрузка...
Загрузка...