АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Сямашка: Паглыбленне інтэграцыі з Расіяй можа заняць паўтара-два гады

Амбсадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка мяркуе, што паглыбленне беларуска-расійскай інтэграцыі можа заняць “паўтара-два гады”. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю ТАСС.



Дыпламат адзначыў, што было шмат зроблена ў адукацыі, медыцыне, свабодным перамяшчэнні грамадзянаў. Цяпер давядзецца прааналізаваць выкананне дамовы, падпісанай у 1999 годзе. І дзеля гэтага была створаная група пад кіраўніцтвам міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога і міністра эканамічнага развіцця Расіі Максіма Арэшкіна.

“Трэба дакладна вызначыцца, што з дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы 1999 года выканана, што зроблена не ў поўнай меры, якія палажэнні страцілі актуальнасць, якія моманты, важныя для саюзнай інтэграцыі, наадварот, зусім не адлюстраваныя ў гэтым дакуменце або маюць патрэбу ў дэталізацыі. Трэба думаць пра плюсы і мінусы ўвядзення адзінай валюты, адзінага эмісійнага цэнтра, адзінага падатковага кодэкса. Але гэта ўсё складаныя пытанні”, — адзначыў Сямашка.

Ён звярнуў увагу на тое, што пры ўніфікацыі падаткаабкладання трэба браць пад ўвагу, што ў Беларусі і ў Расіі розная структура напаўняльнасці бюджэтаў: калі ў Расіі гэта пераважна нафта і газ, то ў Беларусі — буйныя прамысловыя прадпрыемствы.

14:23 20/01/2019


Загрузка...
Загрузка...