АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Сванідзэ: Пуцін не зможа прапанаваць Лукашэнку нічога наўзамен улады

Расійскі журналіст і аглядальнік Мікалай Сванідзэ ў праграме “Особое мнение” радыёстанцыі “Эхо Москвы” паразважаў пра беларуска-расійскія адносіны і пра магчымыя варыянты для прэзідэнта Уладзіміра Пуціна захаваць уладу.


На думку Сванідзэ, чарговы прэзідэнцкі тэрмін Уладзіміра Пуціна “яўна не апошні” і таму ідзе пошук шляхоў, як зрабіць так, “каб сысці і застацца”. Пры гэтым сцэнарый з пераемнікам не задаволіць Пуціна, бо гэта залежнасць ад нейкай іншай асобы, нават “супернадзейнай”. Таму для кіраўніка Расіі надзейней вырашыць праблему не на асабістым, а на сістэмным узроўні.

“Відавочна, распрацоўваюцца два сцэнарыі. Адзін сцэнарый — са стварэннем нейкага іншага цэнтру ўлады, не прэзідэнцкай. Няхай гэтай будзе ператварэнне ў парламенцкую рэспубліку, або, што цяпер лічыцца больш верагодным, стварэнне нейкага дзяржсавета, кшталту палітбюро, Мяняецца палітычная структура і гэта, магчыма, не запатрабуе сур’ёзных зменаў у канстытуцыю”. — разважае Сванідзэ.

На думку расійскага журналіста, пры такім сцэнарыі Пуцін перастае быць прэзідэнтам, але пры гэтым застаецца галоўнай асобай у краіне.

Другі сцэнарый прадугледжвае “тэрытарыяльныя прырошчванні”, каб краіна стала іншай фармальна. І тут Сванідзэ заяўляе пра магчымы варыянт Саюзнай дзяржавы з Беларуссю.

“Гэта таксама варыянт. Ён, як я разумею, больш прымальны і больш выгадны, бо не запатрабуе ніякіх канстытуцыйных зменаў. А заадно і арэол аб’яднальніка двух славянскіх братэрскіх народаў. Але ён складаны, бо ёсць Лукашэнка”, — тлумачыць расійскі аглядальнік.

Дамовіцца з Аляксандрам Лукашэнкам немагчыма, бо Расія не можа прапанаваць яму нічога, здольнага замяніць уладу, перакананы Сванідзэ.

“Так, гэта маленькая Беларусь. Але вышэй толькі Госпад Бог”, — кажа журналіст.

На Беларусь можна паспрабаваць ціснуць эканамічнымі рычагамі і такім чынам паставіць яе на калені, але гэта вельмі складана, бо рэакцыя сусветнай супольнасці будзе гучнай.

“Яўна прагучыць слоўка “аншлюс” і ад гэтага нікуды не падзецца, — кажа Сванідзэ. — Але так ці іначай гэта прапрацоўваецца”.
19:09 29/12/2018


Загрузка...
Загрузка...