АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Расійскі віцэ-прэм'ер Сілуанаў: У апошні час давер да Беларусі страчаны

Першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў заявіў аб перыядычным парушэнні мытнага рэжыму Беларусі і Расіі, у прыватнасці аб увозе санкцыйных і падакцызных тавараў на тэрыторыю РФ. Пра гэта ён паведаміў журналістам, перадае ТАСС.



«Мы кажам, што вы наш сусед, наш саюзнік, але ў апошні час давер страчаны. Усе гэтыя растваральнікі, «санкцыёнка» ідзе да нас, падакцызныя тавары — цыгарэты, нашы рынкі запаўняюць», — адзначыў ён.

Сілуанаў дадаў, што Беларусь не цалкам выконвае ўмовы саюзнай дамовы 1999 года, якая прадугледжвае стварэнне адзінай падатковай, мытнай, грашова-крэдытнай, акцызнай, эканамічнай палітыкі.

«Усё гэта элементы нашай саюзнай дамовы ад 1999 года, там усё гэта прапісана, але не выконваецца», — сказаў ён. У якасці прыкладу ён прывёў адсутнасць да гэтага часу адзінай валюты дзвюх краін.

11:05 25/12/2018


Загрузка...
Загрузка...