АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Кіеўскія ўлады зацвердзілі рашэнне аб стварэнні скверу імя Паўла Шарамета

Пастаянная камісія Кіеўскай рады па пытаннях экалагічнай палітыкі 29 лістапада адзінагалосна зацвердзіла праект рашэння аб стварэнні ў сталіцы Украіны скверу імя журналіста Паўла Шарамета.


Кіеўскія ўлады зацвердзілі рашэнне аб стварэнні скверу імя Паўла Шарамета
«Сквер з’явіцца на ўчастку на скрыжаванні вуліц Рэйтарская і Стралецкая. Паводле працэдуры, участак спачатку павінен атрымаць статус скверу і ўжо пасля гэтага новы сквер атрымае імя. Зямельны ўчастак у Шаўчэнкаўскім раёне быў абраны па папярэднім узгадненні з блізкімі журналіста», – паведамілі ва ўпраўленні экалогіі і прыродных рэсурсаў Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.


З ініцыятывай назваць у гонар Паўла Шарамета адзін з кіеўскіх сквераў летам 2018 года выступілі прадстаўнікі дзяржадміністрацыі.

Нагадаем, Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева – у яго аўтамабілі спрацавала бомба. Паліцыя распачала крымінальную справу паводле артыкулу «наўмыснае забойства, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця шматлікіх асобаў». Не зважаючы на тое, што расследаванне справы пад асабісты кантроль узяў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, ні выканаўцаў, ні замоўцаў злачынства да сёння гэтак і не знайшлі.

22:56 29/11/2018


Загрузка...
Загрузка...