АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Экс-дырэктар сельгаспрадпрыемства ў Расонскім раёне за працаўладкаванне патрабаваў прадукты і спіртное, а атрымаў 4 гады калоніі

Былога дырэктара сельгаспрадпрыемства ў Расонскім раёне прысудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі за хабар, паведамляе сайт Вярхоўнага суда.

Абвінавачаны ў маі 2018 года запатрабаваў ад жанчыны хабар за дапамогу ў працаўладкаванні ў арганізацыю, якую ён узначальваў. Аддзячыць яна павінна была спіртнымі напоямі і прадуктамі. Пасля размовы жанчына звярнулася ў мясцовае АУС з заявай.

Праз некалькі дзён 56-гадовы дырэктар прыняў ад яе «падарунак» на 45 рублёў, пасля чаго яго затрымалі з доказамі злачынства ў працоўным кабінеце.

Суд Расонскага раёна прызнаў абвінавачанага вінаватым у атрыманні хабару шляхам вымагання. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці, а таксама з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады на чатыры гады, піша НН.


21:53 13/08/2018


Загрузка...
Загрузка...