АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Мінску паказалі фільм Алега Сянцова. Рэжысёру далі ў Расіі 20 гадоў турмы

Сустрэча, прысвечаная палітзняволенаму Алегу Сянцову ў Мінску. У гадавіну анексіі Крыма па ўсім свеце прайшлі чытанні ды іншыя акцыі ў падтрыманне палітычных зняволеных, якія адбываюць тэрміны ў Расіі.

26 лютага Беларускі ПЭН-цэнтр разам з Культурным цэнтрам «Корпус» і ініцыятывай «РосУзник» зарганізаваў у Мінску сустрэчу, прысвечаную ўкраінскаму кінарэжысёру, сцэнарысту і пісьменніку Алегу Сянцову, якога асудзілі ў Расіі да 20 гадоў зняволення.
Паводле следства, ён разам з украінцамі Аляксандрам Кольчанкам, Генадзем Афанасьевым і Аляксеям Чорным здзейснілі два тэрарыстычных акты і планавалі здзейсніць яшчэ два.

Культуролаг Максім Жбанкоў прачытаў лекцыю пра ўкраінскі кінематограф і месца Сянцова ў ім. Фота – Ірына Арахоўская/Белсат
Пазней наведнікі Сянцова паглядзелі фільм «Гамэр». Каб яго зняць, Сянцоў прадаў машыну і камп’ютарны клуб.
«Гэта першая і апошняя на гэты момант паўнавартасная гатовая стужка. Сёння, на жаль, мы знаёмімся са страчаным аўтарам. Яго фільм – пасланне ўсяму чалавецтву», – прадстаўляў фільм Максім Жбанкоў.
Кожны ахвотны мог набыць такую кашулю. Грошы ад продажу арганізатары абяцалі перадаць сям’і палітзняволеннага. Фота – Ірына Арахоўская
Арганізатары падрыхтавалі паштоўкі, каб кожны жадаючы мог напісаць Сянцову:

«Лісты важныя, бо ў зняволенні нічога не адбываецца, няма эмоцыяў. Нават каляровымі алоўкамі забаронена карыстацца».

Яна Ганчарова – каардынатар праекту «РосУзнік» і праваабаронца ў «Human constanta» у Беларусі – вядзе перапіску з Алегам Сянцовым з дня яго арышту.

«Я пачала яму пісаць і вельмі пранікалася нязломнасцю яго духу, – кажа Ганчарова. – Цяпер Алег знаходзіцца на Ямале, як крымчанін ён цяжка пераносіць клімат. Алега на волі чакаюць двое дзяцей, сястра і старэнькая маці».

Лісты можна пісаць па адрасе: ФКУ ВК-8, 629400, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, г. Лабытнангі, вул. Паўночная, 33, Сянцову Алег Генадзьевічу.
Ганчарова заклікае пісаць «пра што заўгодна: апісваць падрабязнасці тое, што вакол вас, пісаць пра сябе».

«Гэта афарбуе турэмную руціну», – упэўненая Яна.


09:48 27/02/2018


Загрузка...
Загрузка...