У Таліне ўручылі прэмію імя Шарамета
У Таліне падчас Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства адбылася цырымонія ўручэння журналісцкай прэміі імя Паўла Шарамета.
Як паведамляе "Украинская правда", у 2017 гэтая ўзнагарода была прысуджана Афгану Мухтарлы - незалежнаму азербайджанскаму журналісту-даследчыку, якога спецслужбы выкралі ў Грузіі 29 траўня і таемна перавезлі ў Азербайджан.
26 кастрычніка гэтую ўзнагароду ўручылі жонцы журналіста, Лейле Мустафаевай, паколькі яе муж да гэтага часу знаходзіцца ў турме. Раней журналісты 16 краін запатрабавалі вызваліць журналіста з турмы.
Лэйла Мустафаева паведаміла, што яе муж перадаў праз адваката ліст са зваротам да ўдзельнікаў форуму, але пасля адваката абшукалі і канфіскавалі гэты дакумент.
Прэмію імя Шарамета ўручаюць за смеласць і адданасць журналісцкім стандартам прадстаўнікам СМІ з краін-членаў Усходняга партнёрства. Афган Мухтарлы пісаў артыкулы, у прыватнасці, аб незаконным трафіку і кантрабандзе праз мяжу Азербайджана.
У гэтым годзе дадзеную прэмію ўручаюць ў другі раз. Першым лаўрэатам у мінулым годзе стаў ўкраінскі журналіст, крымчанін Мікалай Сямена.
Заснавальнік "Беларускага партызана" Павел Шарамет трагічна загінуў ад выбуху раніцай 20 ліпеня ў цэнтры Кіева, выбухоўку падклалі пад аўтамабіль.
13:27 26/10/2017
Загрузка...
Загрузка...