АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

ААН занепакоеная адсутнасцю прагрэсу ў расследаванні забойства Паўла Шарамета

Маніторынгавая місія ААН па правах чалавека ў Украіне занепакоеная адсутнасьцю прагрэсу ў расследаванні забойства ураджэнца Беларусі журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта журналістам 12 верасня заявіла кіраўнік місіі ў Украіне Фіёна Фрэйзер.

ААН занепакоеная адсутнасцю прагрэсу ў расследаванні забойства Паўла Шарамета
«Занепакоенасць выклікае паслабленне абароны свабоды выказвання думкі ў СМІ. Прайшло больш за год пасля забойства журналіста Паўла Шарамета, але прагрэсу ў расследаванні абставінаў яго смерці няма», - заявіла Фрэйзер.

Кіраўнік місіі сцвярджае, што з Украіны ўсё часцей высылаюць замежных журналістаў «за вядзенне так званай антыўкраінскай прапаганды».

Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве ў выніку выбуху машыны. Следства разглядае пяць версій матываў забойства.

08:49 14/09/2017


Загрузка...
Загрузка...