АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Да забойства Шарамета могуць быць датычныя ўлады як РФ і Беларусі, так і Украіны

Камітэт абароны журналістаў (CPJ) лічыць, што да забойства журналіста Паўла Шарамета могуць быць датычныя прадстаўнікі ўлады Беларусі і Расіі, а таксама ўлады або радыкальныя нацыяналісты Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным дакладзе Камітэт абароны журналістаў (CPJ) "У правасуддзі адмоўлена: Украіна не прасунулася ў расследаванні забойства Паўла Шарамета", прысвечаным годзе расследавання забойства заснавальніка "Беларускага партызана" Паўла Шарамета.

CPJ лічыць, што сярод матываў для здзяйснення злачынства ва ўладаў Украіны ці груп, звязаных з ёй, а таксама радыкальных нацыяналістаў мог быць намер прымусіць Шарамета маўчаць і спрыяць усталяванню атмасферы страху для кантролю над незалежнымі СМІ, піша "Украинская правда".


Таксама як магчымы матыў прыводзіцца помста за крытыку ў адрас Украіны за правал правядзення рэформаў, крытыку ваенных фарміраванняў нацыяналістаў і крытычнае асвятленне "Украінскай праўдай" дзейнасці ўрада Украіны.

CPJ паказвае, што Нацпаліцыя і МУС адмовіліся прама адказаць, ці могуць падазравацца ўлада ці набліжаныя да яе асобы да здзяйснення забойства.

Акрамя таго, CPJ бачыць верагодным матыў і ва ўладзе Расіі ці пракрамлёўскіх дзеячаў. Яны зацікаўленыя пасеяць хаос і страх ва Украіне, прымушаючы замаўчаць ўплывовага журналіста. Таксама сярод патэнцыйных матываў з'яўляецца помста за дружбу Шарамета з расійскім апазіцыянерам Барысам Нямцовым, які быў забіты ў лютым 2015 года.

Патэнцыяльнымі матывам ўлады Беларусі ці праўладных дзеячаў для забойства магла быць даўгачасная варожасць Шарамета з прэзідэнтам Беларусі Лукашэнка і крытыка ў адрас беларускага кіраўніка. Акрамя таго, Шарамет быў заснавальнікам сайта "Беларускі партызан", які крытыкуе беларускія ўлады.
 
CPJ лічыць, што матыў ў забойстве мог быць як ва ўладзе трох краін, так і ў радыкальных нацыяналістаў

CPJ нагадвае, што спецслужбы Беларусі падазраюцца ў забойстве аднаго і аператара Шарамета Дзмітрыя Завадскага ў 2000 годзе. Прыхільнікі Лукашэнкі тады пагражалі Шарамету і яго сям'і.

Заснавальніка "Беларускага партызана" вядомага журналіста Паўла Шарамета забілі ў Кіеве 20 ліпеня 2016 года.

Следства схіляецца да версіі аб прафесійных матывах забойства, але ні арганізатараў, ні выканаўцаў выбуху не ўсталявала.

Журналісты "Слідство.Інфо" у дакументальным фільме "Забойства Паўла", абапіраючыся на запісы камер назірання ў раёне выбуху, усталявалі: выбухоўку ўначы заклала пад аўто жанчына, яе прыкрываў мужчына - яны знаходзіліся побач з месцам выбуху і раніцай 20 ліпеня.

Акрамя таго, у тую ноч пад домам, дзе жыў Шарамет, стаялі падазроныя чырвоны "Мэрсэдэс" і шэрая "Шкода", кіроўца апошняй Ігар Усціменка апынуўся былым супрацоўнікам СБУ. У Службе бяспекі заявілі, што ён не выконваў задач ведамства.

У паліцыі таксама прызналі, што дапусцілі шэраг памылак пры расследаваньні забойства Шарамета.


"Беларускі партызан"
21:47 12/07/2017


Загрузка...
Загрузка...