АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Справа Шарамета: следства пакуль ня выявіла асоб, падазраваных у забойстве

Камітэт Вярхоўнай рады Ўкраіны ў пытаннях свабоды слова ды інфармацыйнай палітыкі на паседжанні 21 чэрвеня заслухае справаздачу пра расследаванне забойства журналіста Паўла Шарамета.

Камітэт Вярхоўнай рады Ўкраіны ў пытаннях свабоды слова ды інфармацыйнай палітыкі на паседжанні 21 чэрвеня заслухае справаздачу пра расследаванне забойства журналіста Паўла Шарамета.

Плянуецца, што справаздачу прадставіць першы намеснік старшыні парламенцкага камітэту Вольга Чарвакова.

 

Тым часам спікер Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арцём Шаўчэнка ў эфіры аднаго з украінскіх тэлеканалаў паведаміў, што сьледства пакуль не ідэнтыфікавала асоб падазраваных, паведамляе радыё Свабода.

 

«На жаль, гэтае крымінальнае злачынства было ўчынена даволі кваліфікавана, таму сьледзтва пакуль не знайшло тую асобу, якая абгрунтавана можа падазравацца ў датычнасьці да гэтага забойства», — сказаў Арцём Шаўчэнка.

 

Паводле яго, сьледчыя працуюць вельмі напружана ды настойліва. «Але злачынства пакуль не раскрытае. Пакуль мы ня можам сказань, што ёсць асоба, якой можна выставіць абвінавачанне», — дадаў спікер МУС Украіны.

 

6 чэрвеня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў праваахоўныя органы прадставіць публічную справаздачу пра расьсьледаваньне забойства журналіста Паўла Шарамета.

 

«Мне таксама баліць, як і большасці з вас. Я гэтак жа з вамі і патрабую публічнай справаздачы праваахоўных органаў аб расследаваньні забойства Паўла. Падкрэсьліваю, што мы павінны ўсё зрабіць для таго, каб у гэтай справе, як і ў іншых справах прыгнёту журналістаў, нападаў і, ня дай Бог, забойстваў, абавязкова выканаўцы і заказчыкі былі пакараныя адпаведным чынам», — заявіў Пятро Парашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ з нагоды прафэсійнага журналісцкага свята, што адзначаецца ва Ўкраіне 6 чэрвеня.

 

Сёлета ў траўні журналісты праекту «Слідство.Інфо» разам з прадстаўнікамі міжнароднай сеткі OCCRP прэзентавалі ў Кіеве дакумэнтальны фільм «Забойства Паўла». Аўтары расьсьледаваньня заявілі, што ім удалося выкрыць дэталі, на якія афіцыйнае сьледзтва не звярнула ўвагі. У прыватнасьці, журналісты назвалі імя былога супрацоўніка СБУ Ігара Ўсьціменкі, які мог быць датычным да забойства Паўла Шарамета.

 

15 траўня следчыя Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны дапыталі Ігара Ўсціменку ў гэтай справе, але журналістам дагэтуль не паведамілі падрабязнасьці ягоных сьведчаньняў. У той самы дзень старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак заявіў, што Ігар Усціменка пасля звальнення са Службы бясьпекі ў красавіку 2014 году не працаваў у інтарэсах гэтай спэцслужбы і не выконваў ніякіх яе заданняў.

 

На другі дзень, 16 траўня ў эфіры аднаго з украінскіх тэлеканалаў намесьнік міністра ўнутраных справаў Украіны Вадзім Траян заявіў, што да забойства Паўла Шарамета могуць быць датычныя як спэцыяльныя службы Расіі, гэтак і іншых краін СНД. «Ён (Павел Шарамет — РС) быў у апазыцыі і да расейскага прэзыдэнта, і таксама да беларускага прэзыдэнта», — сказаў ён і дадаў: «Могуць быць датычныя службы іншых сумежных дзяржаваў. Як мінімум, Расіі і яшчэ ключавыя іншыя краіны СНД, якія маглі выканаўцаў таксама праз свае дзяржаўныя тэрыторыі накіроўваць сюды ва Ўкраіну».

 

Беларускі, расійскі і ўкраінскі журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева ў выніку выбуху аўтамабіля. Паліцыя кваліфікуе яго гібель як наўмыснае забойства, учыненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх людзей.

20:16 19/06/2017


Загрузка...
Загрузка...