АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Ярмошына: Скардзіліся тыя, хто прайграў выбары

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць, што скаргі і нязгоду з вынікамі выбараў у парламент выказвалі ў асноўным тыя, хто іх прайграў.


"Гэтая выбарчая кампанія характарызавалася нязначнай колькасцю скаргаў, і ў асноўным ад тых, хто прайграў выбары", - паведаміла Л. Ярмошына журналістам у пятніцу ў Мінску. 

Пры гэтым яна адзначыла, што ў прадстаўнікоў апазіцыі, якія ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі "настрой не быў накіраваны на перадвыбарчую барацьбу". Л. Ярмошына паведаміла, што сёння на пасяджэнні ЦВК былі разгледжаны скаргі чатырох кандыдатаў у дэпутаты на прызнанне выбараў. "Мы можам казаць, што сёння на пасяджэнні ЦВК былі разгледжаны апошнія скаргі, якія аспрэчваюць вынікі мінулых выбараў. Астатнія скаргі будуць разглядацца як прыватнае меркаванне", - сказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама. 

Яна таксама адзначыла, што "гэтыя выбары былі першымі, калі назіральнікі калі і падавалі скаргі, то на тое, што яўка выбаршчыкаў, на іх думку, была завышаная", перадае "Інтэрфакс-Захад".

 


12:33 05/10/2012


Загрузка...
Загрузка...