АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

ЦВК 5 кастрычніка разгледзіць скаргі на вынікі выбараў па акругах

Чарговае пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі пройдзе 5 кастрычніка 21012 года.


На гэтым пасяджэнні будуць разгледжаны заявы аб абскарджанні вынікаў выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага склікання па асобных выбарчых акругах, піша сайт UDF.BY.

Нагадаем, парламенцкія выбары прайшлі 23 верасня 2012 года. На іх былі абраныя 109 дэпутатаў ПП НС са 110. Па афіцыйных дадзеных, яўка выбаршчыкаў склала 74,3%. Пры гэтым незалежныя назіральнікі паведамлялі аб шматразовым завышэнні яўкі, а таксама аб парушэннях выбарчых камісій падчас правядзення галасавання і падліку галасоў.


15:58 04/10/2012


Загрузка...
Загрузка...