Цуд не здараўся: ЦВК прызнаў "выбары"
Як заявіў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, усе этапы выбарчай кампаніі прайшлі "ў поўнай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам краіны".
«Выбары прайшлі арганізавана, з высокай яўкай выбаршчыкаў», — дадаў ён. Паводле словаў Лазавіка, на выбарах дэпутатаў ніжняй палаты парламента меў права галасаваць 7.022.221 выбаршчык, узялі ўдзел у іх 74,61%.
ЦВК аднагалосна зацвердзіла вынікі выбараў.
Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 74,2% выбаршчыкаў, Віцебскай — 80,7%, Гомельскай — 76,6%, Гродзенскай — 79,2%, Мінскай — 76,1%, Магілёўскай — 79,9% і Мінску — 59,2%.
У датэрміновым галасаванні, якое праходзіла на працягу пяці дзён з 18 па 22 верасня, узялі ўдзел 26% выбаршчыкаў.
Выбары адбыліся ва ўсіх выбарчых акругах. Падчас галасавання былі абраныя 109 дэпутатаў.
Па адной з безальтэрнатыўных акругаў — Гомельскай-Навабеліцкай № 36 — дэпутат абраны не быў, таму што за яго прагаласавала менш за 50% выбаршчыкаў, што ўзялі ўдзел у галасаванні. У гэтай акрузе балатаваўся прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Мельнікаў. Акруга стала безальтэрнатыўнай пасля таго, як з выбараў нечакана зняўся зараз ужо экс-памочнік прэзідэнта па Гомельскай вобласці Ігар Пракапенка, вызвалены ад гэтай пасады 6 верасня, перадае БелаПАН.

12:07 28/09/2012
Загрузка...
Загрузка...