АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Зінгерыс: Вашы неабраныя народам ўладары рана ці позна сыдуць

Кіраўніка камітэта замежных справаў Сойма Літвы Эмануэліс Зінгерыс не асабліва любяць беларускія ўлады за непадробную цікавасць да дэмакратычных працэсаў у нашай краіне, за супрацоўніцтва і сяброўства з беларускімі палітыкамі яшчэ з часоў "Саюдзіса" і, вядома, за крытыку цяперашняга беларускага рэжыму.

Зінгерыс: Вашы неабраныя народам ўладары рана ці позна сыдуць
Вось і напярэдадні парламенцкіх выбараў у Беларусі Зінгерысу было ў чарговы раз адмоўлена ва ўездзе да нас назіральнікам.

У інтэрв'ю сайту "Товарищ.online" Эмануэліс Зінгерыс параўноўвае шляхі літоўцаў і беларусаў пачатку 21-га стагоддзя - і становіцца зразумела, што Беларусь на адлегласці ўсяго толькі 200 км ад Мінска ўспрымаецца як нейкі савецкі запаведнік, нейкае дзіўнае ўтварэнне пад бокам у Еўрапейскага Саюза.

- Па-першае, я хачу выказаць гіганцкую сімпатыю спробам вашага народа - спробам з самага пачатку мінулага стагоддзя - аднавіць сваю дзяржаўнасць, здабыць самапавагу і перайсці да нармальнага, дэмакратычнага ладу жыцця, які быў разбураны. Беларусь - адна з тых краін, якія гісторык Цімаці Снайдэр называе bloodlands, з краін, пагружаных ў кроў. Я маю на ўвазе пастаяннае кровапраліцце, якое адбывалася на гэтых землях. Калі выразаліся цэлыя пласты насельніцтва, якія вызначаюць жыццё і развіццё народа. У нас, у краінах Балтыі, дзякуй Богу, захавалася частка такіх людзей, якія вызначаюць генатып нацыі, не скажу, што ўся, але нейкая захавалася, якая проста не ўспрымала Савецкую ўладу як з'яву. І нават малако за 13 капеек не змагло пераканаць гэтых людзей, яны так і не ўспрынялі Саветы як пастаянную рэальнасць, нягледзячы на штыкі, КДБ і іншае.

На думку Зінгерыса, Літву выратавала менавіта тое, што Савецкая ўлада ўспрымалася большасцю літоўцаў як сюррэалізм, часовы абсурд.

- Гэта было ўсё настолькі сюррэалістычна - улада гвалту над людзьмі... Вось я памятаю, мая бабуля прасіла мяне, яшчэ зусім маленькага: "Падыдзі да акна, паглядзі - яны яшчэ там?", я адказваў: "Бабуля, там плакат вісіць - "Пяцігодка ў тры гады!" На што яна мне казала: "Нічога - гэта момант у гісторыі, хутка гэта ўсё разваліцца як калода карт, таму што яны не могуць быць тут вечна". То бок вось гэта непрыманне савецкай рэальнасці - не толькі ў выглядзе ўзброенага супраціву "лясных братоў", не толькі ў выглядзе татальнага непрымання нашай інтэлігенцыяй - гэта было на ўзроўні практычна кожнага літоўца. Усе былі гаспадарамі, усе памяталі дасягнення 20 гадоў незалежнасьці - Літва прасунулася, як мне здаецца, нашмат далей Польшчы - у развіцці дзяржавы да Другой сусветнай вайны. Парадак рэчаў - стаўленне да прыватнай уласнасці, да працы, да права на свабоду веравызнання, на нацыянальную памяркоўнасць - ён застаўся, застаўся ў свядомасці людзей. Таму ў 1989 годзе "Саюдзісу" было даволі лёгка вярнуць усё гэта - і, як вы ведаеце, у нас усе атрымалі грамадзянства. Гэта значыць праект Саветаў - сутыкнуць людзей па нацыянальнай прыкмеце - не атрымаўся. Мы адразу ж скінулі гэты страх, страх свету, дзе да цябе могуць прыйсці ноччу, забраць кудысьці. Вядома, страх ёсць і ў новым свеце, але гэта іншае - ёсць асцярогі, людзі баяцца нейкіх эканамічных узрушэнняў, вялікіх рахункаў за кватэру, крызісу, пагрозы страты працы. Але гэта непараўнальна са страхам таго часу, страхам савецкага калумбарыя.

А беларусы, як бачыцца ў Літве, засталіся пакуль менавіта ў савецкім калумбарыі.

- У вас з гэтым складаней - па беларусах сталінская машына праехалася ўжо ў 30-х, а потым жудаснае фашысцкае нашэсце... Я схіляю галаву перад мужнасцю беларусаў, перад мужнасцю партызан, якія, як я лічу, нягледзячы на зорачкі на шапках, змагаліся менавіта не за Сталіна, а за сваю зямлю і свой народ. Мужнасць беларускага народа ўзрушае, вельмі шкада, што вы засталіся з другога боку гэтай новай Берлінскай сцяны, маючы зусім еўрапейскі склад розуму, адкрытасць для іншых народаў... Я памятаю, што знайшоў глыбу дакументаў, будучы філолагам - працаваў у архівах, якія тычацца Беларускай Грамады 20-х гадоў, эміграцыйнага вашага ўрада ў Каўнасе. І вось гісторыя праз 90 гадоў, на жаль, зноў паўтараецца - зноў да нас прыбываюць вашы палітычныя ўцекачы...

Эмануэліс Зінгерыс упэўнены, што "у рэшце рэшт у Беларусі знойдуцца кіраўнікі, якія будуць ускладаць кветкі ў Курапатах, а не будаваць там дарогі". Але, "на жаль, беларусам яшчэ трэба будзе доўга высвятляць на ўзроўні грамадскіх дыскусій (калі яны стануць максімальна шырокімі) - асабліва пасля 18 гадоў цяперашняй улады - хто яны і куды ідуць".

- Хачу перадаць беларускім братам, што гэта вялікае пачуццё - пачуццё ўласнай годнасці, калі ты жывеш ў нармальнай еўрапейскай сям'і народаў. Галоўнае дасягненне, я лічу, балтыйскіх дзяржаваў - гэта новая генерацыя, якую ўжо не вернеш ў савецкую рэальнасць. Вось, напрыклад, я спытаў у сваёй дачкі, якая вучыцца ў Францыі, што такое CK? Calvin Klein - толькі такая ў яе асацыяцыя, але не Цэнтральны камітэт, як у тых, хто жыў у Саюзе. Цяпер у нас няма межаў, і літовец можа быць адначасова і берлінцам, і парыжанінам, і лонданцам, ён не павінен азірацца на якую-небудзь партыю, каб куды то паехаць, што прачытаць, паслухаць. Вашы неабраныя народам ўладары рана ці позна сыдуць з шляху ўз'яднання вашага народа з Еўропай. Я бачу вашых маладых, бліскуча адукаваных студэнтаў тут у нас, у Вільні. Яны складаюць, я б нават сказаў, лепшую частку віленскага грамадства. Таму я і выступаў за бязвізавы рэжым у 50-кіламетровай зоне. І мы ўсё для гэтага зрабілі, але беларускі бок тармозіць працэс. Літоўцы не лічаць беларусаў, нягледзячы на вашу найноўшую гісторыю, замежнікамі. І вы павінны заняць сваё належнае месца ў сузор'і еўрапейскіх краін. Мы чакаем вас на бегавой еўрапейскай дарожцы, дзе гульня ідзе па цывілізаваных правілах.

 


09:57 28/09/2012


Загрузка...
Загрузка...