АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Юрый Лявонаў: гэта ўжо не суіцыд - гэта забойства

Былы "змоўшчык" Мікалая Аўтуховіча - палітвязень Юры Лявонаў адпрэчвае спробу самагубства свайго сябра.

Юрый Лявонаў: гэта ўжо не суіцыд - гэта забойства
"Ніколі Аўтуховіч не будзе займацца суіцыдам - не той чалавек. Ён цалкам вызначана прадстаўляе сябе тую мяжу, якую нельга перайсці. І яшчэ - ён вельмі любіць жыццё. І нават тыя быдлячыя ўмовы, у якіх ён пражывае апошні час, не здольныя яго пазбавіць гэтай любові. А ўвогуле - цяперашняя ўлада ўжо ні на што не здольная, толькі дробна і подла помсціць.
Хутчэй за ўсё, інфармацыя тычыцца яго чарговай галадоўкі - гэта асацыюецца са спробай суіцыду. Але гэта не суіцыд - гэта асэнсаваныя дзеянні, гэта асэнсаваны пратэст без намеру перайсці тую мяжу, якая аддзяляе жыццё ад смерці.

Іншая справа, што могуць стварыць умовы, у якіх пасля галадоўкі ён сам не ў стане сабе дапамагчы правільна з яе выйсці, і дапамагчы побач не будзе каму.
Але гэта ўжо не суіцыд - гэта забойства. Давайце называць рэчы сваімі імёнамі.
- Дзіўная сітуацыя: ад Мікалая Аўтуховіча прасочвалася інфармацыя максімум раз у месяц. У гэтым выпадку: за пару сутак абтэлефанавалі родную сястру, тэлефанавалі знаёмым, смс-ка прыйшла на "Радыё Свабода". Вам не здаецца дзіўным такі "інфармацыйны прарыў"?
- Ці не здаецца....
Увесь час імем Аўтуховіча ўлада гуляла, сваю гульню... Пачалося з запалохвання прадпрымальнікаў... скончылася спробай запалохаць насельніцтва пагрозай тэракту.
Цяпер зноў разыгрываюць карту Аўтуховіча. Не магу сказаць у сувязі з чым, але выпадковасцяў ў жыцці не бывае. Апазіцыя сумленна выкарыстоўвае імя Аўтуховіча ў сваіх мэтах, а ўлада - у сваіх. Гэта маніпуляванне, мэтаў і задач якога не ведаю.
- Брудны выпад супраць кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава па БТ, правакацыя супраць Мікалая Статкевіча ў Шклоўскай калоніі, адсутнасць інфармацыі ад Дзмітрыя Дашкевіча, які сядзіць у адзіночцы ў Глыбоцкай калоніі - супалі па часе. Гэта звёны аднаго ланцужка або зусім розныя падзеі?
- Усе падзеі, якія адбыліся з кандыдатамі ў прэзідэнты і бліжэйшымі іх памагатымі, - гэта ўсё адзін вялікі ланцуг. І ні ў якім разе нельга разглядаць гэтыя падзеі асобна. Па прамым ўказанні ТНС ідзе расправа над свабодна думаючымі людзьмі.
Даведка. Разам з сябрамі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам Юры Лявонаў быў захоплены спецслужбамі 8 лютага 2009 г. у Ваўкавыску па абвінавачванні ў наўмысным знішчэнні маёмасці. 8 жніўня 2009 г. Ю. Лявонава вызвалілі з-пад варты, а 24 верасня з яго знялі крымінальныя абвінавачванні. Паўгады невінаваты чалавек правёў за кратамі - удалечыні ад сям'і, родных, блізкіх, сяброў.
Палітвязень вельмі доўга шукаў працу: у Беларусі, выязджаў у Польшчу. Пасля смерці бацькі вымушаны быў адправіцца ў Маскву - даглядаць за мамай.















12:26 16/12/2011


Загрузка...
Загрузка...