АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Змiцер Дашкевiч У нас адзін тэрарыст

У 2008 годзе самаабвешчаныя кіраўнікі Беларусі назвалі гэта проста хуліганствам. У 2010 яны вымушаныя прамовіць слова "тэрарызм".

Кожны чалавек будзе паводле сваіх ідэалагічных прыхільнасцяў меркаваць, хто стаіць за выбухамі ў Беларусі. А для тых, каму цяжка вызначыцца, прапагандысты беларускага тэлебачання ўжо патлумачылі: “У краіне палітычнае супрацьстаянне”.


Канцэптуальна выказванне правільнае. Шкада хіба, што ідэолагам беларускае стабільнасці спатрэбілася дачакацца тэракту, каб прызнаць гэта. Я ж дазволю сабе падкарэктаваць іхняе раптоўнае прасвятленне: у Беларусі нtпроста палітычнае супрацьстаянне,у Беларусі – палітычны хаос. А яшчэ й хаос эканамічны. Калі ж мы возьмем пад увагу і першае, і другое, мы зразумеем, што ёсьць толькі адна мафіёзная групоўка ў нашай краіне (а яна ў нас увогуле толькі адна), якой выгодны дадзены тэракт.



Чатыры месяцы прайшло пасля прэзыдэнцкіх “выбараў”, а мы дагэтуль назіраем за палітычнымі расправамі над іншадумствам. І расправы гэтыя аніяк не ўмацоўваюць міф пра “стабільнасць”, але яго толькі абвяргаюць. А тут яшчэ, нягледзячы на тое, што “ворагі народа” распіханыя па турма[, абваліўся рубель, знік цукар, падскочылі кошты на паліва b, адпаведна, на ўсё астатняе. Як быць у гэткай сытуацыі? Як з’яднаць электарат, які пачынае раптаць усё болей і болей? У злачыннага рэжыму ёсць толькі злачынны адказ на гэтыя пытанні.



Мажліва, Гарант канчаткова сышоўшай у нябыт “стабільнасці” і не сам плfнаваў выбухі 2008 і 2010 гадоў. Але хто адказны за саму сbтуацыю ў краіне, калі мноства розных спtцслужбаў займаюцца толькі тым, што сочаць за палітычнымі апанtнтамі й іх пераследуюць, тэрарызуюць нt толькі апазыцыянtраў, але й іх сем’і? Знайсці грошы, час і сілы на тое, каб запоўніць дзецьмі спtцпрыёмнік, Валадарку b Амерыканку беларускае гэбьё b іншая навалач можа, а адсочваць тэрарыстаў і выбуховыя рэчы — не? Канешне! Куды ім да траціла?! – Яны ганяюцца за плакатамі, улёткамі, і Бел-чырвона-белымі сцягамі! Тысячы! Тысячы супрацоўнікаў розных спtцслужбаў займаюцца толькі тым, каб, не дай Божа, хто не вывесіў нацыянальны сцяг на праспtкце альбо не ўмудрыўся правесці несанкцыянаваны пікет. А тэракты? Тэракты ім нt трэба. Тым больш, што ўсё роўна ёсць толькі адна мафіёзная групоўка ў Беларусі (а яна ў нас увогуле толькі адна), якая можа здзейсніць тэракт такога маштабу. І калі яна пажадае гэта зрабіць, яе спыніць у нашай краіне няма каму.


Я перакананы, што ўчыніць такое злачынства ў Беларусі мог толькі той, хто даваў загады збіваць і вывозіць у лес дэпутатаў парламtнту. Толькі той, хто санкцыянаваў забойства Ганчара, Захаранкі й іншых. Толькі той, у каго ўжо і так рукі па локаць у крыві.


Цяпер абавязкова пачнецца паляванне на вядзмарак. Але большасьць гэтым ужо ня возьмеш. Людзі ведаюць: у нашай краіне толькі адна тэрарыстая групоўка і ў яе толькі адзін кіраўнік. І колькі б ён не выварочваўся са сваёю бандаю, але рана ці позна яны адкажуць за свае зладзействы.


«Статья в рубрике «Особое мнение» является видом материала, который отражает исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора.
Редакция не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.
Вы можете прислать свою статью на почту belpartisan@gmail.com для размещения в рубрике «Особое мнение», которую мы опубликуем».