АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Віталь Цыганкоў Калі з краіны будуць вымушаныя зьехаць некалькі мільёнаў – ён будзе не супраць.

Нават бальшавікі ў 20-я гады клікалі замежных спецыялістаў і тых расейцаў, якія вучыліся на Захадзе, вяртацца ў Расею і ствараць навуку і прамысловасьць. 

Лукашэнка назваў ворагамі дзяржавы тых, хто вучыўся за мяжой:

“Разабрацца з такімі, якія зьяжджаюць і вяртаюцца да нас.. Яны ўсе выступілі за разбурэньне ўласнай дзяржавы. Я дарычыў міністру адукацыі паглядзець на такое навучаньне. Бо ўсе сто працэнтаў яны на шкоду. Едзьце, вучыцеся. Але вы, калі ласка, там і заставайцеся. Бо там ня столькі навучаюць (ім далёка да нашай адукацыі) – яны ім прамываюць мазгі, і закідваюць да нас ужо як агентуру, з прамытымі мазгамі. Гэта ўжо ідэйныя, ну калі не ворагі, то праціўнікі нашай дзяржавы. І нам даводзіцца зь імі змагацца”.

Слухайце, у нас часам гучаць параўнаньні з бальшавікамі ці Паўночнай Карэяй. Але! Нават бальшавікі ў 20-я гады клікалі замежных спецыялістаў і тых расейцаў, якія вучыліся на Захадзе, вяртацца ў Расею і ствараць навуку і прамысловасьць. Нават цяперашні кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын вучыўся ў Швайцарыі. Афрыканскія дыктатары і царкі вучыліся самі і пасылалі сваіх дзяцей вучыцца на Захадзе.

Лукашэнка ідзе далей за ўсіх іх. Ён называе кожнага, што адвучыўся ў лепшых унівэрсітэтах на Захадзе, ворагамі (праціўнікамі).

У прынцыпе, гэта чарговае яркае пацьверджаньне таго тэзіса, якія я пасьлядоўна адстойваю.

Няма ніякай шкоды, якую Лу не быў бы гатовы нанесьці краіне дзеля захаваньня сваёй улады і дзеля панаваньня сваёй ідэалогіі. Калі з краіны будуць вымушаныя зьехаць некалькі мільёнаў – ён будзе не супраць. Калі заўтра ў беларускіх універсытэтах будзе недабор на 50 працэнтаў – яго гэта не хвалюе. Калі прахадны бал у ваенныя ВНУ будзе 100 (з 400), ён будзе толькі рады – “тем больше в арміі дубов, тем крепче наша оборона”.

Няма такога дзеяньня, перад якім ён бы задумаўся -- "можа, ня трэба, бо гэта прыносіць шкоду краіне зараз і ў будучыні?". Не.
Няма ніякай глыбыні дэградацыі, перад якой ён можа спыніцца.


«Статья в рубрике «Особое мнение» является видом материала, который отражает исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора.
Редакция не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.
Вы можете прислать свою статью на почту [email protected] для размещения в рубрике «Особое мнение», которую мы опубликуем».