АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Чаму СССР прайграў НАТА?

Чаму НАТА быў створаны ў 1949 годзе, а Варшаўскі дагавор быў падпісаны толькі ў 1955 г., ці можна было пазбегнуць канфрантацыі Усход-Захад пасля Другой сусветнай вайны і чаму Савецкі саюз, нягледзячы на спробы, так і не далучыўся да НАТА?

Чаму СССР прайграў НАТА?
Новы сезон міжнароднага ток-шоу «Тэрыторыя праўды» прысвечаны дваццатым угодкам пашырэння Альянсу на Усход і 70-годдзю заснавання NATO. Праграму вядуць журналісты – Віталь Портнікаў (Украіна) і Святлана Калінкіна (Беларусь).


Новы сезон міжнароднага ток-шоу «Тэрыторыя праўды» прысвечаны дваццатым угодкам пашырэння Альянсу на Усход і 70-годдзю заснавання NATO. Праграму вядуць журналісты – Віталь Портнікаў (Украіна) і Святлана Калінкіна (Беларусь).
«Дзяржавы NATO міжсобку ніколі не ваявалі, бо дэмакратыі не ваююць міжсобку», – заявіў у студыі праграмы «Тэрыторыя праўды» экс-прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс.

Ён разам з трыма іншымі экспертамі браў удзел у першай з чатырох серыяў другога сезону праграмы.

У першай серыі дыскусія пра тое, чаму NATO стварылі ў 1949 г., а Арганізацыю варшаўскай дамовы толькі ў 1955 г. Ці можна было пазбегнуць канфрантацыі Усход – Захад пасля Другой сусветнай вайны ды чаму Савецкі саюз не далучыўся да NATO, хоць спрабаваў. А таксама – адкуль у Літвы ўпэўненасць у тым, што яе саюзнікі з Альянсу будуць яе абараняць?

У праграме ўдзельнічаюць эксперты з чатырох дзяржаваў:
Андрус Кубілюс, прэм’ер-міністр ураду Літоўскай рэспублікі 1999–2000, 2008–2012 гг.
Станіслаў Шушкевіч, прафесар, старшыня Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь 1991–1994 гг.
Юрай Маруш’як, палітолаг, Інстытут палітычных навук Славацкай акадэміі навук
Яўген Кажокін, доктар гістарычных навук, прарэктар Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненняў, дырэктар Расейскага інстытуту стратэгічных доследаў 1994–2009 гг.

Цягам сакавіка кожную сераду а 21:25 глядзіце «Тэрыторыю праўды» у эфіры нашага тэлеканалу, а пасля на старонцы belsat.eu і YouTube-канале Вот так.


09:18 07/03/2019