АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Як палешукі танчаць унікальны танец, які перанялі колісь ад габрэйскай дзяўчыны

Вельмі даўно ў маёнтку пана ў вёсцы Валішча пад Пінскам пасялілася маладая і прыгожая габрэйка Хената. Неяк яна навучыла мясцовых жыхароў танчыць новы танец, які тутэйшыя людзі назвалі ў гонар вясёлай дзяўчыны.

Як палешукі танчаць унікальны танец, які перанялі колісь ад габрэйскай дзяўчыны
Перад Новым годам праграма «Вяскоўцы» завітала пад Пінск і пазнаёмілася з самабытным творчым калектывам, які адзін з першых у Беларусі атрымаў званне народнага. Вядоўца Віктар Шукеловіч ўволю павесяліўся з «Дударыхамі», паспяваў, патанцаваў ды пажартаваў.

Віктар цікавіўся мясцовымі традыцыямі ды звычаямі, а таксама высвятляў, чаму ў калектыве цяпер няма мужчын? Дык ці спрабавалі ўдзельніцы іх неяк прывабіць у свой гурт? І як сваволі ды калядавалі, калі былі маладымі?

У гэтай праграме прагучала таксама слова года ад праграмы «Вяскоўцы» – «віргаты». Калі хочаце даведацца, што яно значыць, ды зарадзіцца святочным настроем – глядзіце прэм’ернае выданне нашага вясковага рэаліці-шоу.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.

belsat.eu
19:21 27/12/2018


ссылки по теме