АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Мігранты на беларуска-польскай мяжы пабіліся за каробку з абуткам

Мігранты на беларуска-польскай мяжы пабіліся праз апошнюю каробку з абуткам. Бойка працягвалася каля хвіліны, у яе былі ўцягнутыя два дзясяткі чалавек.

Мігранты на мяжы Беларусі і Польшчы / РИА "Новости"


Абышлося без сур'ёзных траўм.

У апошнія дні ў лагер, размешчаны ў гандлёва-лагістычным цэнтры "Брэміна груп" недалёка ад памежнага перахода "Брузгі", паступае шмат гуманітарнай дапамогі, піша Еўрарадыё. "Чырвоны крыж" абвясціў, што збірае для дапамогі мігрантам ля беларускіх межаў яшчэ 10 мільёнаў еўра.

Але ці будзе каму дапамагаць за гэтыя грошы? За апошнія дні тэрыторыю Беларусі пакінулі каля 1800 мігрантаў. Яны злятаюць на эвакуацыйных рэйсах, арганізаваных авіякампаніяй Iraqi Airways.

Тым часам польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча гатовая фінансаваць вяртанне мігрантаў на радзіму. Раней беларускія ўлады прад'яўлялі прэтэнзіі ў бок Еўрасаюза — маўляў, з ЕС яшчэ не паступіла "ніводнага плацяжу" на вырашэнне "мігранцкага крызісу".


18:25 28/11/2021


Загрузка...
Загрузка...