Ні журналістка Слаўнікава, ні ейны муж на волю не выйшлі
Абодва амаль месяц за кратамі.
На волю ня выйшаў муж журналісткі Ірыны Слаўнікавай — Аляксандар Лойка. Гарадзенцу Андрэю Аўсіевічу прад’явілі новае абвінавачаньне па факце, за які яго ўжо судзяць.
Аляксандар Лойка мусіў выйсьці з ЦІП на Акрэсьціна 28 лістапада ў 12:05. Прычына трэцяга затрыманьня запар пакуль невядомая, паведамляюць праваабаронцы.
Аляксандра Лойку і Ірыну Слаўнікаву затрымалі 30 кастрычніка ў менскім аэрапорце пасьля вяртаньня з адпачынку. Абодвух асудзілі па адміністрацыйных справах.
Пазьней стала вядома, што Слаўнікаву падазраюць паводле 342 артыкула Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак або актыўны ўдзел у іх»).
16:36 28/11/2021
Загрузка...
Загрузка...