Чэргі фур на беларускай мяжы па-ранейшаму б'юць рэкорды
На беларускай мяжы сабралася больш за 4 тысячы велікагрузаў. Яшчэ тыдзень таму іх было 3 тысячы — і гэта таксама было вельмі шмат.

Самыя значныя чэргі ўтварыліся на беларуска-літоўскай мяжы. Тут ва ўсіх пунктах пропуску магчымасці заехаць у ЕЗ чакаюць больш за 2,4 тысяч велікагрузаў.
З заездам у Польшчу і Латвію таксама значныя праблемы, піша Еўрарадыё. На беларуска-латвійскай мяжы больш за 700 аўтамабіляў, на беларуска-польскай — больш за 800. Але з чэргамі ў літоўскім кірунку гэта не параўнаецца — у адным толькі пункце пропуску Беняконі ля літоўскай мяжы сабралася 710 фур.
Праблемы ў дальнабойнікаў пачаліся два тыдні таму, калі з польскага боку для велікагрузаў зачыніўся пункт пропуску “Кузня”. Такім чынам, і сумежныя з ёй беларускія “Брузгі”.
“Кузня” зачынілася рана раніцай 9 лістапада — на наступны дзень пасля таго, як караван уцекачоў і мігрантаў рушыў у бок беларуска-польскай мяжы.
14:03 28/11/2021
Загрузка...
Загрузка...