Уначы 418 мігрантаў вылецелі з Мінску ў Ірак
Уначы на 28 лістапада зь Менску ў Ірак вылецеў пяты надзвычайны і гуманітарны рэйс іракскіх авіяліній, прызначаны для эвакуацыі мігрантаў, якія затрымаліся на беларуска-польскай мяжы.

Фото РИА Новости
Самалёт зь Менску ў Ірак вылецеў з 418 пасажырамі на борце, паведамляе ірацкі авіяперавозчык Iraqi Airways. Агулам у Ірак зь Беларусі ўжо вярнуліся 1 876 грамадзян краіны.
Паводле раскладу вылетаў Нацыянальнага аэрапорту «Менск», заплянаваныя прынамсі яшчэ 3 рэйсы авіякампаніі Iraqi Airways зь Менску ў Эрбіль: сёньня, 28 лістапада — у 13:45, 29 лістапада — у 00:15 і 13:45.
Напярэдадні ў авіякампаніі адзначалі, што рыхтуюцца наступныя эвакуацыйныя рэйсы, яны чакаюць дазволаў.
У Беларусі застаюцца яшчэ некалькі тысяч мігрантаў, як найменей 10 чалавек загінулі за час мігранцкага крызісу.
10:45 28/11/2021
Загрузка...
Загрузка...