АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Яшчэ 420 мігрантаў вылецелі з Беларусі ў Ірак

З Мінска ў Ірак вылецеў чацвёрты эвакуацыйны рэйс. Пра гэта распавёў Іракскі авіяперавозчык Iraqi Airways са спасылкай на Мінтранс Ірака.


Пасажыры эвакуацыйнага рэйса / фота Iraqi Airways


На борце было 420 чалавек. Усяго дадому было адпраўлена 1458 грамадзян Ірака.

Плануецца яшчэ тры рэйсы з Мінска ў аэрапорты Эрбіля і Багдада. Адзін запланаваны на 27 лістапада. Таксама ў раскладзе з'явіліся дадатковыя рэйсы — на 28 і 29 лістапада.

Рашэнне пытання людзей, якія прыбылі ў Беларусь для таго, каб трапіць у Еўропу, нельга назваць хуткім. Першы эвакуацыйны рэйс у Ірак быў яшчэ 10 жніўня. Большасць мігрантаў знаходзяцца ў Беларусі.

euroradio.fm
14:56 27/11/2021


Загрузка...
Загрузка...