АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Памёр вядомы беларускі паэт Мікола Мятліцкі


Пайшоў з жыцця вядомы беларускі паэт Мікола Мятліцкі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне культуры і мастацтва, ён доўгі час працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», галоўным рэдактарам часопіса «Полымя».



У сваёй творчай дзейнасці як пісьменнік, які нарадзіўся ў шматпакутным Хойніцкім краі, у адселенай чарнобыльскай вёсцы Бабчын, быў надзвычай уважлівы да тэмы Чарнобыля, лёсу сваіх землякоў у постчарнобыльскі час. Пра гэта — яго вершы і паэмы, пра гэта — яго асобныя кнігі. 

Мікола Мятліцкі — перакладчык, які пераўвасобіў на родную мову творы паэтаў розных народаў, розных краін. Асабліва ўважлівым ён быў да паэзіі Кітая. Свет пабачылі дзве анталогіі кітайскай паэзіі ў перакладах Міколы Мятліцкага. Выданні мелі шырокі розгалас, былі ўдзячны ўспрыняты кітайскай творчай грамадскасцю. Асобна выйшаў грунтоўны том кітайскага класіка Ай Ціна ў перакладах беларускага творцы.

11:57 27/11/2021


Загрузка...
Загрузка...