Стала вядома, у чым падазраюць журналістку Ірыну Слаўнікаву
Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны удзел у іх), паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на сваякоў жанчыны.
Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку затрымалі 30 кастрычніка ў Нацыянальным аэрапорце па прылёце ў Беларусь з адпачынку ў Егіпце. 1 лістапада Слаўнікава і Лойка былі асуджаны за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія прызнаныя ў нашай краіне "экстрэмісцкімі". Ім прысудзілі па 15 сутак адміністратыўнага арышту, а пасля арыштавалі ізноў на гэты тэрмін.
Раней стала вядома, што жаночая камера, у якой утрымлівалася на Акрэсціна Ірына Слаўнікава, абвясціла групавую галадоўку. Жанчыны пратэставалі супраць нечалавечых умоваў утрымання палітычных зняволеных, піша Еўрарадыё.
20:09 26/11/2021
Загрузка...
Загрузка...