Пракуратура заблакавала сайт orsha.eu
Сайт orsha.eu заблакаваны паводле рашэння пракуратуры.
Пра блакаванне паведамілі ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве па наглядзе за электрасувяззю, аднак рэдакцыя пакуль не ведае дакладную прычыну.
Улетку гэтага года рэдактара сайта Ігара Казмерчака затрымлівалі па падазрэнні ў апаганьванні збудаванняў і пашкоджанні маёмасці. Пазней справу закрылі.
Рэгіянальны сайт orsha.eu публікаваў мясцовыя навіны, размяшчаў артыкулы краязнаўчай тэматыкі.
17:53 26/11/2021
Загрузка...
Загрузка...