Яшчэ адна група адвакатаў можа пазбавіцца ліцэнзій на прафэсійную дзейнасьць
Кваліфікацыйная камісія ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці пры Міністэрстве юстыцыі разгледзела пытаньні пазбаўленьня ліцэнзій шэрагу адвакатаў.
Як паведамляе прэс-служба ведамства, некалькі юрыстаў не прайшлі атэстацыю.
У прыватнасьці, камісія прызнала, што адвакаты Натальля Аляксеева, Аляксандар Бялоў, Натальля Ванцовіч ня могуць выконваць свае прафэсійныя абавязкі з прычыны «недастатковай кваліфікацыі».
Камісія таксама прыняла рашэньні аб магчымасьці пазбаўленьня адвакацкіх ліцэнзій Ірыны Варанковай і Ігара Петрашэвіча, якія раней не прайшлі атэстацыю «з прычыны недастатковай кваліфікацыі», а таксама выключаных зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Сяргея Іванова, Аляксея Кераля, Дзьмітрыя Лазавіка, Натальлі Мацкевіч, Аляксандра Пыльчанкі.
Раней ліцэнзій на прафэсійную дзейнасьць пазбавілася вялікая група адвакатаў, якія ўдзельнічалі ў палітычных працэсах. Гэта Дзьмітры Лаеўскі, Людміла Казак, Сяргей Зікрацкі, Яўген Пыльчанка, палітзьняволены Максім Знак ды іншыя.
16:22 26/11/2021
Загрузка...
Загрузка...