АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

СААЗ склікала экстранную нараду з-за новага варыянта каранавіруса з вялікай колькасцю мутацый

Сусветная арганізацыя аховы здароўя правядзе 26 лістапада пазапланавае пасяджэнне для абмеркавання новага патэнцыйна небяспечнага штама каранавіруса.



Новы штам быў знойдзены ў Батсване і ПАР, дзе пацверджаныя некалькі дзясяткаў выпадкаў. Яшчэ адзін выпадак быў пацверджаны ў Ганконгу.

У СААЗ падкрэслілі, што штам выклікае занепакоенасць з-за вялікай колькасці мутацый — у яго спайкавым бялку іх больш за 30. Некаторыя з мутацый даюць павышаную ўстойлівасць да антыцелаў, што можа знізіць эфектыўнасць вакцын, у той час як іншыя мутацыі патэнцыйна робяць гэты варыянт віруса больш заразным.

Пакуль штаму прысвоенае абазначэнне B. 1.1.529. Пасля таго, як эксперты СААЗ вызначаць ступень яго патэнцыйнай небяспекі, яму будзе прысвоеная назва па адной з літар грэчаскага алфавіту.


10:48 26/11/2021


Загрузка...
Загрузка...