АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Урад Лівана забараніў агенцтвам прапаноўваць туры ў Беларусь

Урад Лівана 25 лістапада забараніў турагенцтвам прапаноўваць Беларусь у якасці турыстычнага кірунку, перадае DW. 


Адпаведны ўказ выдаў міністр турызму гэтай краины Валід Насар. Мэта такога рашэння — не дапусціць удзелу ў пералёце людзей у Беларусь і выкарыстання бейруцкага аэрапорта для эміграцыі.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза працягваецца ўжо некалькі месяцаў. ЕС вінаваціць афіцыйны Мінск у штучным стварэнні міграцыйных патокаў нелегальных мігрантаў. Пад пагрозай санкцый ЕС некаторыя блізкаўсходнія авіякампаніі і ўрады забаранілі палёты ў Беларусь грамадзянам Пакістана, Ірака, Лівана і Сірыі.

18:43 25/11/2021


Загрузка...
Загрузка...